BE RU EN

Пяскоў пракаментаваў чуткі аб смяротнай хваробе Пуціна

  • 29.10.2014, 17:57

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў зняпраўдзіў паведамленні заходніх СМІ пра смяротнае захворванне Уладзіміра Пуціна.

«Не дачакаюцца. Ціпун ім на язык. Усё нармальна», - заявіў Пяскоў журналістам, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, амерыканскае выданне PageSix.Com, дадатак да папулярнага таблоіда New York Post, апублікавала калонку журналіста Рычарда Джонсана, у якой той паведамляе пра чуткі з нагоды цяжкага захворвання расейскага прэзідэнта.

Са спасылкай на «свае крыніцы» Джонсан паведамляе пра рак падстраўнікавай залозы - «адной з найбольш смяротных формаў захворвання». Выданне мяркуе, што «спех Пуціна» з «уварваннем ва Украіну» выкліканы менавіта яго хваробай.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны