BE RU EN

Расея чакае «Містраль» да 14:00 4 лістапада

  • 29.10.2014, 17:23

Первый Першы верталётаносец «Містраль» будзе перададзены расейскай старане 14 лістапада. «Мистраль» будет передан российской стороне 14 ноября.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін, піша ТАСС.

«Рособоронэкспорт атрымаў запрашэнне 14 лістапада прыбыць у Сен-Лазер, дзе ўжо знаходзяцца 360 расейскіх вайсковых маракоў экіпажа і 60 спецыялістаў-інструктараў для падрыхтоўкі новых экіпажаў, для перадачы першага карабля «Уладзівасток» і спуску на ваду другога карабля», - сказаў Рагозін.

Са слоў Рагозіна, з пункту гледжання тэхнічнага выканання кантракту ўсё ідзе паводле плану.

«Што тычыцца палітычных высноў, то мы зыходзім з таго, што Францыя павінна сама абараняць сваю ўласную рэпутацыю надзейнага партнёра, у тым ліку ў пытаннях вайсковага супрацоўніцтва», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён заявіў, што яшчэ падчас знаходжання ў Брусэлі сам назіраў спробы амерыканцаў і ўсходнееўрапейцаў націснуць на французаў.

«Французы заўсёды адказвалі, што для іх саміх гэта лакмусавая паперка іх нацыянальнага гонару і суверэнітэту», - сказаў на заканчэнне намеснік старшыні ўрада.

Нагадаем, раней міністр абароны Францыі Жан-Іў ле Дрыян заявіў, што Францыя прыме пастанову аб пастаўцы першага з двух «Містраляў» Расеі ў лістападзе.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны