BE RU EN

Расейскі рубель надалей рэкордна падае

  • 29.10.2014, 11:05

Курс даляра на Маскоўскай біржы вырас на 17 капеек да 42,64 руб.

Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы на адкрыцці таргоў у сераду вырас на 17 капеек і склаў 42,64 рубля, паведамляе ТАСС.

Банк Расеі 28 кастрычніка ссунуўся ўверх на 40 капеек межы плаваючага валютнага калідора бівалютнага кошыка (складаюцца з $0,55 і €0,45 еўра), вынікае з матэрыялаў рэгулятара.

Такім чынам, на гэты момант межы валютнага калідорнага кошыка вызначаныя ў інтэрвале 38,8-47,8 рубля.

Банк Расеі выкарыстоўвае бівалютны кошык, каб згладзіць наступствы рэзкіх ваганняў валютных курсаў. Калі аб'ём назапашаных інтэрвенцый ЦБ на адной з межаў калідора дасягае $ 350 млн, межы калідора аўтаматычна зрушваюцца на 5 капеек.

Валютныя інтэрвенцыі Банка Расеі 27 кастрычніка склалі 104,9 млрд рублёў (блізу $ 2,5 млрд).

Апошнія навіны