BE RU EN

Менск ахутаў смог

  • 29.10.2014, 10:27

Жыхары беларускай сталіцы скардзяцца на пах гару.

Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках менчукі з Кунцаўшчыны, Зялёнага луга, Серабранкі, Малінаўкі.

МНС у сваім мікраблогу ў «Твітэры» сцвярджае, што нічога ў ваколіцах горада не гарыць, а ва ўсім вінаватае ціхае надвор'е.

Паводле сведчанняў чытачоў onliner.by, гарам пахне не толькі ў сталіцы: «У Рудзенску з панядзелка дымам пахне, сёння смог. Накшталт тарфянікі гараць», «У Віцебску таксама пахне», «У Маладзечне таксама» , «Я з Салігорску, і ў нас ужо 4-ты дзень па начах горад зацягвае дымам. Днём таксама прысутнічае смуга ва ўсім раёне. Па паху падобна на гарэнне торфу. Верагодна, гэта з Гомельскай вобласці нясе».

У службе «101» паведамілі, што прычынай нетыповага для Менска смогу магло стаць узгаранне тарфянікаў у абласцях. Аднак гэта інфармацыя неафіцыйная.

Гігіенічным нарматывам адпавядаюць 98% пробаў атмасфернага паветра ў Менску, піша БелТА. Разам з тым у сталіцы застаецца актуальным забруджванне атмасфернага паветра рэчывамі, якія ўваходзяць у склад выкідаў аўтатранспарту. Эпізадычна рэгіструецца падвышаная забруджанасць паветра фармальдэгідам паблізу магістраляў з інтэнсіўным рухам.

Апошнія навіны