BE RU EN

Тэрарысты ноччу атакавалі Данецкі аэрапорт

  • 29.10.2014, 9:17

Пад абстрэл падпалі і іншыя пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

Баевікі двойчы абстралялі ўкраінскія падраздзяленні ў Данецкім аэрапорце. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Паведамляе таксама, што ўкраінскія сілавікі падпалі пад абстрэл у раёне населеных пунктаў Міус, Чарнухіна і Нікішына. За ноч страт сярод украінскіх вайскоўцаў няма.

«На поўдні зоны антытэрарыстычнай аперацыі сітуацыя застаецца дынамічнай. Баявікі надалей абстрэльваюць нашыя пазіцыі, у прыватнасці ў раёне Чарненка. Сілы АТА наносяць удары ў адказ калі ў зоне паражэння няма мірных жыхароў», - адзначылі ў штабе.

Апошнія навіны