BE RU EN

Тозік: шасцігодак адправіць у школу, дэкрэтніц - на працу

  • 28.10.2014, 18:08

Віцэ-прэм'ер зноў занепакоіўся нерацыянальным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў.

На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна чыноўнік распавёў, што каля 25 тыс. шасцігодак замест таго, каб пайсці ў школу, застаюцца ў дзіцячых садках. «Бюджэту гэта абыходзіцца амаль у Br0,5 трлн», - адзначыў ён.

Акрамя таго, чыноўніка турбуе, што «ўсё больш маці аддаюць у дзіцячыя сады дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, самі ж пры гэтым застаюцца дома». «Гэта яшчэ адзін канал, праз які бюджэтныя сродкі сыходзяць неапраўдана: дзяржава аплачвае маці і дапамогу ў доглядзе за дзіцем, і ягонае ўтрыманне ў дзіцячым садзе».

На ўтрыманне аднаго дзіцяці ў садзе на працягу года ў бюджэце прадугледжана Br17 млн, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны