BE RU EN

Беларусь купіла ААТ «Банк Масква-Менск»

  • 28.10.2014, 17:49

28 кастрычніка ў Нацыянальным банку адбылося падпісанне дамовы куплі-продажу кантрольнага пакета акцый ААТ «Банк Масква-Менск».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

«Ад Рэспублікі Беларусь пакупнікамі акцый ААТ «Банк Масква-Менск» выступілі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і ААТ «Парытэтбанк».

Акцыі набытыя ў ААТ «Банк Масквы» (Расейская Федэрацыя) і кампаніі БМ Холдынг АГ (Швейцарыя), якія ўваходзяць у Групу ВТБ (Расейская Федэрацыя), паводле рынкавага кошту, вызначанага пасля правядзення незалежнай фінансавай ацэнкі ААТ «Банк Масква-Менск».

Указаная ўгода была здзейсненая ў рамках рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас праведзеных раней перамоваў Лукашэнкі са старшынём праўлення ААТ Банк ВТБ (Расейская Федэрацыя) Косціным А.Л. у пытаннях супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Групы ЗГБ», - адзначылі там.

Апошнія навіны