BE RU EN

The New York Post: Пуцін хворы на рак

  • 28.10.2014, 16:36

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа быць хворы на рак падстраўнікавай залозы.

Пра гэта ў сваім блогу напісаў аўтар выдання New York Post Рычард Ёнсан, паведамляе dialog.ua.

"Існуе тлумачэнне спешцы Уладзіміра Пуціна ўварвацца ва Украіну - па чутках, прэзідэнт Расеі хворы на рак.

Інфармацыйныя крыніцы ад Беларусі да Польшчы паведамлялі ў плыні некалькіх месяцаў, што Пуцін пакутуе ад раку спіннога мозгу. Але мае крыніцы кажуць, што гэта рак падстраўнікавай залозы, адна з самых смяротных формаў захворвання.

Пуціна нібыта лечыць пажылы лекар з старой Усходняй Нямеччыны, якога ён сустрэў пару дзесяцігоддзяў таму падчас службы ў Дрэздэне ў якасці агента КДБ. Лекар прапісаў Пуціну розныя працэдуры, уключаючы стэроідныя ўколы, якія маглі б растлумачыць некалькі апухлы выгляд прэзідэнта.

Лекар, якому 84 гады, апошнім часам перастаў лячыць расейскага прэзідэнта, сказаўшы, што ён ненавідзіць лётаць у Расею і адзначае заўсёды жорсткае абыходжанне з боку службы бяспекі Пуціна.

Некаторыя таксама адзначаюць, што ў Пуціна засталося ўсяго толькі тры гады жыцця, і ён хоча пакінуць спадчыну пашырэння расейскіх межаў, як Пётр Вялікі і Сталін", - адзначыў Ёнсан у сваім блогу.

Апошнія навіны