BE RU EN

Мясніковіч: Праграма МВФ нам патрэбная не дзеля грошай

  • 28.10.2014, 16:32

Новая праграма з Міжнародным валютным фондам уладам патрэбная ў якасці сігналу для інвестараў.

Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з місіяй МВФ ва ўрадзе, паведамляе БелТА.

Беларусь паслядоўна адкрывае эканоміку для замежных інвестараў. "Тут нам вельмі патрэбна праграма з фондам. І не як грошы, а як сігнал бізнэсу на актыўную працу з Беларуссю", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў частцы структурных пераўтварэнняў у эканоміцы ў беларускіх уладаў ёсць пэўнае разуменне з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі ды развіцця, з групай Сусветнага банка. "Вельмі разлічваю, што дух такога супрацоўніцтва будзе і з фондам. Трэба зрабіць больш, чым мы робім, - яшчэ больш", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён пагадзіўся з меркаваннем экспэртаў МВФ, што падыходы ў частцы пераўтварэнняў павінны насіць больш комплексны характар. "Калі будзе праграма, канструктыўная праца чарговай місіі фонду, узаемныя абавязацельствы, гэта дазволіць актывізаваць усе гэтыя працэсы", - упэўнены прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што прыйшоў на сустрэчу з экспэртамі МВФ з разлікам на разуменне і адкрыты дыялог, якія дазволяць выйсці на сур'ёзную працу ў падрыхтоўцы праграмы.

Апошнія навіны