BE RU EN

Кабзона прызначылі консулам «ДНР» у Расеі

  • 28.10.2014, 16:24

Расейскі спявак і дэпутат Іосіф Кабзон прызначаны «ганаровым консулам ДНР» у Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта сказаў «прэм'ер-міністр» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка падчас наведвання Данецкай вышэйшай вучэльні алімпійскага рэзерву ім. Сяргея Бубкі, паведамляе «ОстроВ».

З ягоных слоў, учора Кабзон папрасіў «урад ДНР» скласці спіс адсутных расейскіх падручнікаў і паабяцаў выканаць заяўку на працягу 3-4 дзён.

Учора расейскі артыст і палітык Іосіф Кабзон прыбыў у Данбас для правядзення сумесных мерапрыемстваў з баевікамі. У Данецку ён праспяваў гімн «ДНР» уласнага сачынення і выканаў дуэтам з самаабвешчаным «прэм'ер-міністрам ДНР» Аляксандрам Захарчанкам песню «Я люблю цябе, жыццё».

Раней дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкоўскі паведаміў, што ўкраінскія ўлады забаранілі Кабзону ўезд у краіну.

Апошнія навіны