BE RU EN

Казакі з Пецярбурга просяць прызначыць Пуціна імператарам

  • 28.10.2014, 15:28

І патрабуюць «вярнуць» Аляску і Каліфорнію.

Пецярбургскія казакі падтрымалі ідэю данскіх казакоў і лідара партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага аб прызначэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна імператарам Расейскай дзяржавы. Як паведамілі «Росбалту» ў прэс-службе праваслаўнага саюза казакоў «Ірбіс», пры гэтым яны заявілі, што будуць настойваць на далучэнні Аляскі і Каліфорніі да Расеі.

«Казакі ўжо маюць станоўчы досвед, калі ў 1613 пасадзілі на трон Міхаіла Раманава. І гатовыя зрабіць гэта зноў. У нас унікальная дзяржава. І ў Расеі свой шлях развіцця», - заявіў атаман Андрэй Палякоў.

Нагадаем, літаральна на днях казакі паўночна-заходняй казацкай акругі запатрабавалі фінансавай падтрымкі ад урада для стварэння грамадскай арганізацыі ў Амерыцы для адраджэння і прапаганды расейскай культуры ў штатах. Таксама яны плануюць аказаць дапамогу ў правядзенні падрыхтоўкі да рэферэндуму па магчымым аддзяленню Аляскі і Каліфорніі ад Злучаных Штатаў Амерыкі.

Фота: AP

Апошнія навіны