BE RU EN

Сяргей Рутэнка не згуляе восенню за зборную Беларусі

  • 28.10.2014, 14:14

Гандбаліст гішпанскай «Барселоны» атрымаў траўму нагі.

У маючых адбыцца на гэтым тыдні (29 кастрычніка і 2 лістапада) адборачных матчах чэмпіянату Еўропы супраць каманд Босніі і Герцагавіны, а таксама Літвы гандбольная зборная Беларусі не можа разлічваць на свайго лідара Сяргея Рутэнкі, піша «Народная воля».

Паўсярэдні «Барселоны» атрымаў траўму нагі на клубнай трэніроўцы, праз што вымушаны быў прапусціць у мінулы ўік-энд паядынак чэмпіянату Гішпаніі. Паводле прагнозаў медыкаў, лячэнне траўмы расцягнецца на некалькі тыдняў.

Апошнія навіны