BE RU EN

Расея адправіла на мяжу Украіны Таманскую дывізію і спецназ ГРУ

  • 28.10.2014, 14:10

Расейскія войскі працягваюць канцэнтравацца ў памежных раёнах РФ у Растоўскай вобласці.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны супраціў».

«Блізу дзяржмяжы з Украінай зафіксаваныя падраздзяленні 2-й Таманскай танкавай дывізіі (в/ч 23626, Маскоўская вобласць) і 2-й асобнай брыгады спецназа ГРУ (кіраўніцтва брыгады - в/ч 64044, Пскоў). Праходзіць ратацыя падраздзяленняў 28-й асобнай мотастралковай брыгады (кіраўніцтва брыгады - в/ч 61423, Екацярынбург)», - напісаў Зміцер Тымчук.

Экспэрт адзначыў, што ў расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў памежнай зоне, камандаваннем канфіскуюцца дакументы.

За мінулыя суткі тэрарысты і войскі РФ у Данбасе войскі актывізаваліся. Прынамсі, павялічылася колькасць абстрэлаў на Данецкам, Марыупальскім і Дэбальцаўскім кірунках - адпаведна 13, 10 і 11 агнявых удараў. Усяго яны зрабілі каля 40 абстрэлаў пазіцый сіл АТА.

Апошнія навіны