BE RU EN

Прадстаўніцы палітычных партый аб'ядноўваюцца ў «Жаночую сетку»

  • 28.10.2014, 12:28

У Менску актывісткі шэрагу апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў падпісалі дэкларацыю аб стварэнні «Жаночай сеткі».

Аргкамітэт зоймецца падрыхтоўкай устаноўчага сходу, які запланавана на ліпень 2015 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Аб'яднацца вырашылі прадстаўніцы Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Маладых сацыял-дэмакратаў - Маладая грамада, партыі «Справядлівы свет» і Цэнтра рэгіянальнага развіцця з Гомеля.

Галоўная мэта аб'яднання - абмен досведам і інфармацыяй, а таксама салідарнасць паміж жанчынамі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Адна з ініцыятараў стварэння «Жаночай Сеткі», намеснік старшыні Партыі БНФ Вольга Лагвіновіч кажа, што адрозненні ў палітычных пазіцыях не перашкодзілі ім аб'яднацца. Аднак выходзіць з сваіх партый прадстаўнікі «Жаночай сеткі» не збіраюцца. «Мы б хацелі таксама, каб да нас прыходзілі жанчыны, якія не ўваходзяць у партыі і арганізацыі, але хочуць дзейнічаць у сферы прыняцця пастаноў. Напрыклад, балатавацца ў органы ўлады», - дадала Вольга Лагвіновіч.

Апошнія навіны