BE RU EN

Касьянаў: Украінцы парвалі з «саўком», не падтрымаўшы Кампартыю

  • 28.10.2014, 11:40

Грамадзяне Украіны зрабілі вельмі прынцыповы выбар.

Пра гэта заявіў былы прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў, паведамляе тэлеканал «112 Україна».

«Народ Украіны зрабіў свой выбар, грамадзяне Украіны нарэшце пастанавілі парваць з савецкім стылем жыцця, як мы гэта называем у Расеі «саўком», нарэшце пастанавілі парваць з камуністычным таталітарным разуменнем, як гэта можа быць. Я так разумею, што Кампартыя Украіны не праходзіць у Раду, і падтрымка яе мінімальная, гэта азначае, што зроблены вельмі прынцыповы выбар», - паведаміў Касьянаў.

Нагадаем, ЦВК апрацавала 83,18% пратаколаў. Згодна з гэтымі звесткамі, лідэрства на выбарах у Вярхоўную Раду ўтрымлівае партыя «Народный фронт», якая набірае 22% галасоў. Следам ідзе « Блок Петра Порошенко» - 21,63%. Трэцяе месца займае партыя «Самопомич» - 10,98% галасоў выбаршчыкаў.

Апошнія навіны