BE RU EN

Літва ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю

  • 28.10.2014, 11:28

У мэтах барацьбы з кантрабандай Служба аховы дзяржаўнай мяжы паведамляе, што ўзмацняе нагляд на літоўска-беларускай мяжы.

Супрацоўнікі службы адзначаюць, што на мяжы з Беларуссю ўзмацнілася кантрабанда, з тых часоў, як колькі гадоў таму стаў больш жорсткім кантроль у Калінінградскай вобласці. Да кастрычніка на літоўска-беларускай мяжы затрымана блізу мільёна кантрабандных цыгарэт, а таксама больш за 400 асоб, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Літву, піша ru.delfi.lt.

«Гэта самая доўгая мяжа Літвы, тут няма натуральнай прыроднага перашкоды, як Нёман на мяжы з Расеяй. Пры мяжы з Беларуссю - лясістыя мясцовасці, якія палягчаюць злачынныя дзеі», - сказаў прадстаўнік СОГГ Гэдрус Мішутыс.

Цяпер блізу 90% кантрабандных цыгарэт трапляе ў Літву менавіта праз гэты ўчастак мяжы, таму з лета тут укараняецца новая сістэма кантролю, якая пакуль дзейнічае толькі на адной сёмай усяго ўчастку, прыкладна на плошчы 100 км.

Фота: VSAT

Апошнія навіны