BE RU EN

Віцебскае прадпрыемства схавала ад падаткаў 1,7 мільярдаў

  • 28.10.2014, 10:19

Прадпрыемству налічана да выплаты пеня ў суме Br100 млн.

Інспекцыя МПЗ Першамайскага раёна Віцебска выявіла нявыплату больш як Br1,7 млрд падаходнага падатку з боку адкрытага акцыянернага таварыства, якое спецыялізуецца на вытворчасці тэле- і радыёапаратуры. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Беларусі Віцебскай вобласці, піша БелТА.

Паводле вынікаў пазапланавай праверкі адкрытага акцыянернага таварыства высветлена, што арганізацыяй у парушэнне дзейнага заканадаўства не пералічаны ў бюджэт падаходны падатак, утрыманы з заробкаў работнікаў. Пасля выяўлення гэтага факту ўся сума падаходнага падатку выплачаная ў бюджэт у поўным аб'ёме.

Прадпрыемству прад'яўленая да выплаты пеня ў суме Br100 млн.

Апошнія навіны