BE RU EN

Жыхар Мар'інай Горкі збіў пенсіянера праз спрэчку аб Украіне

  • 28.10.2014, 10:14

Абвінавачаны нанёс 12 удараў па пацярпеламу.

На днях пракуратура Менскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу, дзе фігурантам стаў 39-гадовы мужчына з Мар'інай Горкі. Яго абвінавачваюць у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Ён пазбавіў жыцця вайсковага пенсіянера, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- У траўні яны сумесна распівалі спіртныя напоі па месцы жыхарства пацярпелага. Падчас сваркі, якая раптоўна ўзнікла ў выніку абмеркавання канфлікту ва Украіне, апанент нанёс пажылому мужчыну блізу 12 удараў рукамі, нагамі і іншымі нявызначанымі падчас следства цвёрдымі тупымі прадметамі па галаве і ў грудную клетку, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх пацярпелы памёр на месцы злачынства, - пракаментавала Ларыса Пархімовіч, старшая памочніца пракурора Менскай вобласці.

Артыкул, па якім будуць судзіць мужчыну, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў. Таксама можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання.

Апошнія навіны