BE RU EN

Беспрацоўныя сагналі фуру з Віцебска ў Расею

  • 28.10.2014, 9:56

Двое беспрацоўных 29-ці і 30-ці гадоў сагналі ад дома кіроўцы фуру «Mercedes-Benz Actros», якая належыць фірме з Масквы.

Заяву аб згоне ад 29-гадовага кіроўцы паступіла ў Першамайскі РАУС а 14:20. А 18:00 падчас рэалізацыі плана «Пошук» супрацоўнікамі УУР УУС, ОУР РАУС, заяўнікам ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі паліцыі УМВД Смаленскай вобласці РФ аўтамабіль ў тэхнічна спраўным стане быў знойдзены ў лясным масіве каля пасёлка гарадскога тыпу Галынкі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці, піша «Народныя навіны Віцебска».

Праваахоўнымі органамі папярэдне высветлена, што згоншчыкі а 4:00 скарысталіся пакінутымі ў замку запальвання седлавога цягача ключамі і сагналі яго ў суседнюю краіну. 26 кастрычніка ГОСК распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 205 КК.

Апошнія навіны