BE RU EN

Лонданскі гатэль прысвяціў два нумары Гары Потэру

  • 27.10.2014, 21:36

Гатэль The Georgian House прапануе кліентам пасяліцца ў тэматычных пакоях, аформленых у стылі кінасагі пра Гары Потэра.

У «каморках чараўніка» размешчаныя ложкі з балдахінамі і паліцы з «чароўнымі зёлкамі» і «вядзьмарскімі кацялкамі». Прадстаўнікі гатэля таксама абяцаюць кліентам «чароўныя нечаканасці», піша gazeta.ru.

Пакоі разлічаны на дваіх. У сэрвіс уваходзіць «Сняданак магла» (традыцыйна брытанскі) і падарожжа на студыю Warner Brothers, дзе здымаліся фільмы пра Гары Потэра паводле матываў папулярнай кніжнай серыі пісьменніцы Джоан Роўлінг.

Апошнія навіны