BE RU EN

Малышава пра заяву Расспажыўнагляду: Гэта такая лухта, нават не перадаць словамі!

  • 27.10.2014, 18:30

Тэлевядучая Алена Малышава не лічыць, што падчас сэлфі можна падчапіць вошай.

Пра гэта паведамляе «Русская служба новостей».

«Гэта такая лухта, нават не перадаць словамі. Хай знойдуць хаця б аднаго чалавека, хто свой педыкулёз перадаў суседу, злучыўшыся галовамі. ...> Гэта ўсё бяздоказна», - адзначыла Малышава.

Раней кіраванне Расспажыўнагляду ў Курскай вобласці паведаміла, што «прычынай распаўсюджвання педыкулёзу сярод падлеткаў, на думку экспертаў, стала захапленне сэлфі-фатаграфіяй, пры якой сумесныя здымкі групы падлеткаў або пары спрыяюць перадачы паразітаў пры судакрананні галовамі, паколькі гэта асноўны шлях перадачы вошай».

Апошнія навіны