BE RU EN

Развітанне з Аляксандрам Руцкіх пройдзе 28 кастрычніка

  • 27.10.2014, 16:46

У аўторак 28 кастрычніка адбудзецца цырымонія развітання з заслужаным трэнерам СССР і Беларусі Аляксандрам Руцкіх.

Цырымонія пройдзе па адрасе: Менск, вуліца Альшэўскага, 12а, першая зала, і пачнецца а 10:45.

Заслужаны трэнер СССР і Рэспублікі Беларусь у лёгкай атлетыцы, былы кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Руцкіх памёр 25 кастрычніка. Яму было 80 гадоў. Аляксандр Руцкіх - ураджэнец Омскай вобласці Расеі, у Беларусь пераехаў у 1970 годзе.

Апошнія навіны