BE RU EN

Салідарнасць з Украінай у Маскве (Відэа)

  • 27.10.2014, 15:48

Пікет, арганізаваны рухам «Салідарнасць», адбыўся ў цэнтры Масквы.

«Наша краіна душыць украінскую свабоду. Расея ідзе гітлераўскім шляхам», - тлумачылі ўдзельнікі акцыі мінакам. У руках яны трымалі сцягі Украіны і Расеі, паведамляюць «Свабодныя навіны».

Удзельнікі акцыі палемізавалі са шматлікімі неабыякавымі мінакамі, спрабуючы данесці праўду, але спробы растлумачыць сітуацыю, якая склалася ў расейска-ўкраінскіх дачыненнях былі сустрэтыя досыць агрэсіўна. Прыхільнікі палітыкі афіцыйнага Крамля пагражалі ўдзельнікам акцыі магчымасцю «працягнуць асвойваць Магадан».

Апошнія навіны