BE RU EN

Штэфан Фюле: Віншую Украіну з еўрапейскім выбарам

  • 27.10.2014, 15:39

Камісар Еўразвяза ў пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфан Фюле павіншаваў Украіну з паспяховымі парламенцкімі выбарамі.

«Віншую з добрымі выбарамі. Я бачу выразны выбар шляху да пабудовы сучаснай еўрапейскай краіны, заснаваны на ўсебаковых рэформах», - заявіў Фюле.

На гэты момант ЦВК Украіны апрацавала 48,24% пратаколаў. Народны фронт набірае 21,63% галасоў, Блок Пятра Парашэнкі - 21,46%. На трэцім месцы па-ранейшаму аб'яднанне «Самопомич» з вынікам 11,13%. За Апазіцыйны блок аддалі галасы 9,76% выбаршчыкаў, за Радыкальную партыю - 7,38%, за Бацькаўшчыну - 5,70%.

Упершыню за ўсю гісторыю Украіны Камуністычная партыя не трапляе ў парламент.

Апошнія навіны