BE RU EN

БЧ: Адбылася праграмная памылка, да вечара ўсё будзе выпраўлена

  • 27.10.2014, 14:42

Супрацоўнікі беларускай чыгункі запэўніваюць, што беларускія цягнікі сталі рухацца паводле маскоўскага часу выпадкова.

Як паведаміў charter97.org прэс-сакратар Беларускай чыгункі Андрэй Баравы, памылка будзе выпраўленая самым бліжэйшым часам.

«Была проста лагічная памылка ў сістэме ў сувязі з пераходам на зімовы час, чыста тэхнічны момант. Сёння памылка будзе ліквідаваная», - сказаў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што БЧ стала паказваць на сваіх квітках «маскоўскі» час прыбыцця замест беларускага.

Апошнія навіны