BE RU EN

Азаранка засталася на 32-м месцы ў рэйтынгу WTA

  • 27.10.2014, 14:36

27 кастрычніка апублікаваны новы рэйтынг WTA. Для беларускіх тэнісістак ён не вельмі аптымістычны.

Вікторыя Азаранка засталася на 32-м месцы. А вось Аляксандра Сасновіч страціла адразу 26 пазіцый - з 95-га месца апусцілася на 121-е. Дзве пазіцыі страціла таксама Вольга Гаварцова - яна цяпер 149-я, адзначае "Прессбол".

Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму амерыканка Сэрэна Уільямс. На другім месцы расеянка Марыя Шарапава, на трэцім - румынка Сымона Халеп.

Фота: AP

Апошнія навіны