BE RU EN

У Менску перамог Блок Парашэнкі

  • 27.10.2014, 12:05

268 чалавек прагаласавалі на парламенцкіх выбарах на выбарчым участку, створаным пры пасольстве Украіны ў Менску.

«На выбарах прагаласавалі 268 чалавек, усе іх галасы адпраўленыя ў ЦВК Украіны», - паведамілі «Радыё Свабода» ў пасольстве Украіны ў Менску.

Усяго на консульскім уліку ў пасольстве стаіць 7000 украінскіх грамадзян. Яшчэ адзін участак быў адкрыты ў консульстве Украіны ў Берасці.

З тых, хто прагаласаваў на выбарах Вярхоўнай Рады ў Менску, 78 выбаршчыкаў аддалі свае галасы за «Блок Петра Порошенко», 56 чалавек прагаласавалі за партыю «Народный фронт», яшчэ 36 выбаршчыкаў - за аб'яднанне «Самопомич».

Апошнія навіны