BE RU EN

Кіроўца Audi пратараніў агароджу на МКАД

  • 27.10.2014, 10:04

На МКАД кіроўца Audi не ўтрымаў машыну ў паласе пры рэзкім тармажэнні.

Аварыя адбылася яшчэ ў пазамінулую пятніцу, аднак відэа, у якім зафіксаваны момант здарэння, атрымаў распаўсюд толькі на днях. У роліку бачна, як кіроўца Audi на досыць высокай хуткасці рухаўся па знешнім кальцы МКАД у раёне Чыжоўкі. Калі наперадзе паўстала перашкода і струмень у крайняй левай паласе вымушаны быў прытармазіць, аўтамабіліст рэзка націснуў на тормаз, праз што машына ўвайшла ў некіравальны занос і ўрэзалася ў раздзяляльную агароджу, піша onliner.by.

Што прымусіла кіроўцу з усяе сілы націснуць на тормаз, невядома. Бо адлегласць да аўтамабіля наперадзе была дастатковаю для плаўнага тармажэння. Прыкметна толькі, што заднія колы Audi апынуліся заблакаваныя, што, магчыма, і прывяло да ДТЗ. Многія карыстальнікі звярнулі ўвагу на недахопы ў працы тармазной сістэмы седана.

Апошнія навіны