BE RU EN

БЧ у квітках называе час маскоўскім, а не беларускім

  • 27.10.2014, 9:50

(обновлено) Цягнікі Беларускай чыгункі цяпер рухаюцца паводле маскоўскага часу.

Пра гэта charter97.org паведаміў пасажыр цягніка «Гомель - Гародня». Ён купіў свой квіток на цягнік №609 у касе вакзала - і абурыўся, калі ўбачыў у сваім квітку «маскоўскі» час у Беларусі.

«Пасля пераводу стрэлак у нас з Расеяй стаў аднолькавы час. Беларуская чыгунка цяпер піша, што час адпраўлення і прыбыцця - маскоўскі. І гэта на ўнутраных лініях! Што гэта за пакланенне? Калі паводле незразумелых прычын мы не перавялі стрэлкі, то сталіца ў нас - Менск, а не Масква!», - Напісаў ён.

На ўсе пытанні касіры паціскалі плячыма і спасылалася на тое, што так «прапісана ў праграме».

Рэдакцыя charter97.org разабралася ў праблеме, патэлефанаваўшы ў прэс-службу БЧ. Высветлілася, што адбыўся сістэмны збой, які супрацоўнікі чыгункі ўжо ліквідуюць.

Як паведаміў charter97.org прэс-сакратар Беларускай чыгункі Андрэй Баравы, памылка будзе выпраўленая бліжэйшым часам.

«Была проста лагічная памылка ў сістэме ў сувязі з пераходам на зімовы час, чыста тэхнічны момант. Сёння да вечара памылка будзе ліквідаваная», - сказаў ён.

Апошнія навіны