BE RU EN

З жылога дома ў Менску эвакуявалі людзей праз пажар

  • 27.10.2014, 9:42

Эвакуяваныя 12 чалавек.

Пажар у доме № 17а на вул. Кедышкі успыхнуў позна вечарам 26 кастрычніка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС Беларусі.

У адной з кватэр загарэлася хатняя маёмасць. Пашкоджаны мэбля, аконныя праёмы, дзвярныя палотны. Пацярпела 44-гадовая сужыцелька гаспадара кватэры, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. З дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» яе даставілі ў бальніцу. З вышэйразмешчаных кватэр былі эвакуяваныя 12 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас палення.

Апошнія навіны