BE RU EN

Супрацоўнікаў расейскіх дзяржкампаній не пускаюць за мяжу

  • 27.10.2014, 9:09

Пакуль абмежаванні носяць негалосны характар.

Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі шэрагу структур ужо пачалі масава адмаўляцца ад забранаваных паездак, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы ў турфірмах.

У большасці выпадкаў супрацоўнікі дзяржкампаній, як піша выданне, пастанаўляюць правесці адпачынак у Расеі, «каб не раздражняць не выязное начальства». У прыватнасці, ад паездак за мяжу пачалі масава адмаўляцца супрацоўнікі РЧ, чый прэзідэнт Уладзімір Якунін апынуўся ў чорным спісе ЗША і ЕЗ.

Таксама не выязджаць у заходнія краіны рэкамендавалі менеджэрам як мінімум двух энэргакампаній, якія працуюць у рэжыме дзяржаўнай таямніцы, высвятліў «Коммерсант». У адной з кампаній, назва якой выданне не раскрывае, забарона закранула топ-менеджэраў. Для паездак у краіны, якія наклалі санкцыі на РФ, патрабуецца дазвол, хоць падарожжы ў Турцыю ці Егіпет ніяк не абмяжоўваюцца.

«Гаворка ідзе менавіта аб рэкамендацыі не ажыццяўляць паездкі без вострай неабходнасці, напрыклад лячэння, каб пазбегнуць правакацый», - растлумачыла крыніца ў адной з дзяржкарпарацый, удакладніўшы, што рэкамендацыі датычаць не толькі дзяржкампаній, супраць якіх уведзеныя санкцыі, але і ўсіх дзяржслужачых з высокімі ўзроўнямі допуску, у тым ліку губернатараў, міністраў і іх намеснікаў.

У красавіку 2014 пасля ўвядзення першых заходніх санкцый МЗС РФ рэкамендаваў усім расейцам устрымацца ад паездак у ЗША і краіны, якія заключылі з імі дагавор аб узаемнай выдачы. Усяго ў спіс трапілі больш за 100 дзяржаў, уключаючы амаль усе папулярныя курортныя напрамкі і краіны Еўропы. Пры гэтым неўзабаве супрацоўнікам ўсіх сілавых ведамстваў быў абмежаваны выезд за мяжу.

У Асацыяцыі тураператараў Расеі раней разлічылі, што ўсё ад выезду за мяжу ў гэтым годзе адмовяцца прыкладна 4 мільёны чалавек, гэта значыць блізу 22 адсоткаў усіх турыстаў, якія выязджаюць па пуцёўках. Сітуацыя, якая склалася, як заяўлялі ў турыстычнай галіне, стала адной з прычын серыі банкруцтваў турфірм.

Апошнія навіны