BE RU EN

На ўчастку ў Данецку адкрылі агонь па выбаршчыкам

  • 26.10.2014, 18:15

Чацвёра выбаршчыкаў з Данецка патрапілі пад абстрэл баевікоў.

Пра гэта заявілі назіральнікі «Камітэта выбаршчыкаў Украіны» і грамадзянскай сеткі «Апора» са спасылкай на выбаршчыкаў, паведамляюць «Навіны Данбаса».

«Калі мы прыйшлі туды, на ўваходзе стаяў чалавек, у якога мы запыталіся, ці можна тут прагаласаваць. Ён сказаў «цяпер усё вырашым» і зайшоў у памяшканне школы. Пасля гэтага з будынка па нас выпусцілі аўтаматную чаргу, мы ледзьве выратаваліся, таму што своечасова падышлі да машыны», - заявіў адзін з выбаршчыкаў.

З ягоных слоў, інцыдэнт адбыўся ў школе №114 ў Пятроўскім раёне Данецка.

Данчанін, які перадаў гэтую інфармацыю назіральнікам, сказаў, што не ведаў пра тое, што ў горадзе не адкрыўся ні адзін выбарчы ўчастак.

Выданне нагадвае, што ў Данецку, Макееўцы, Горлаўцы, Тораз, Енакіева, Шахцёрскі і яшчэ шэрагу гарадоў Данецкай вобласці не адкрылася ні аднаго выбарчага ўчастка, бо гэтыя тэрыторыі часова акупаваныя незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.

Апошнія навіны