BE RU EN

Сэрэна Уільямс у пяты раз перамагла ў выніковым турніры WTA

  • 26.10.2014, 16:56

Амерыканская тэнісістка Сэрэна Уільямс у пяты раз стала пераможцай выніковага турніру WTA.

Ён праходзіў у Сінгапуры, нагадвае sport.bigmir.net.

У фінале Сэрэна Уільямс у двух сэтах абгуляла Сымону Халеп з Румыніі (6: 3, 6: 0), якой яна саступіла на групавым этапе з лікам 0: 6, 2: 6.

Амерыканка ў пяты раз стала пераможцай выніковага турніру, дагнаўшы ў гэтым паказчыку нямецкую тэнісістку Штэфі Граф.

Прызавы фонд турніру складае 6,5 мільёнаў даляраў, з якіх Сэрэна Уільямс атрымае 1,6 мільёна. Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая знаходзіцца на 32 радку рэйтынгу WTA, не бярэ ўдзелу ў турніры.

Апошнія навіны