BE RU EN

Брытанцы пакінулі сваю апошнюю базу ў Афганістане

  • 26.10.2014, 15:41

Апошняя брытанская вайсковая база ў Афганістане Кэмп-Бастыён была перададзеная пад кантроль афганскіх сіл бяспекі.

Пад кантроль афганцаў перадалі таксама суседнюю з ёй амерыканскую базу Кэмп-Левернэк, паведамляе BBC.

На Кэмп-Бастыёне быў спушчаны брытанскі сцяг, што стала сімвалам таго, што – прынамсі, для Вялікай Брытаніі - вайна ў Афганістане скончылася.

Брытанскія вайскоўцы знаходзіліся ў Афганістане з 2001 года, Кэмп-Бастыён стаў асноўнай брытанскай базай у краіне ў 2006 годзе. Падчас узброенага канфлікту ў Афганістане загінулі 453 брытанскія вайскоўцы. У разгар вайны ў 2009 годзе каля 10 тысяч брытанскіх вайскоўцаў знаходзіліся ў Кэмп-Бастыёне і 137 патрульных базаў Вялікай Брытаніі ў паўднёвым Афганістане.

Да пачатку наступнага года ў Афганістане павінен застацца невялікі лік брытанскіх вайскоўцаў - у Кабуле знаходзіцца вайсковая акадэмія, якая кіруецца брытанцамі.

Апошнія навіны