BE RU EN

Украінец ачоліў Гомельскае абласное ўпраўленне МНС

  • 26.10.2014, 15:24

Начальнікам Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС прызначаны палкоўнік унутранай службы Аляксандр Украінец.

Адпаведны загад падпісаў 24 кастрычніка міністр надзвычайных сітуацый Беларусі Уладзімір Вашчанка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

На пасаду начальніка Гомельскага інжынернага інстытута МНС, якую спачатку займаў Аляксандр Украінец, прызначаны падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Барадака.

Абодва новыя начальнікі ўжо азнаёмленыя з калектывамі, якімі будуць кіраваць.

Апошнія навіны