BE RU EN

У Мікалаеве «замінавалі» сем участкаў

  • 26.10.2014, 13:42

У Мікалаеве паступілі паведамленні аб замінаванні 7 выбарчых участкаў, іх праца часова спыненая.

Пра гэта паведаміла крыніца ў УМВД Украіны ў Мікалаеўскай вобласці, паведамляе «Украінская праўда».

У іх памяшканнях ужо працуюць супрацоўнікі кіналагічнай службы, якія аглядаюць выбарчыя ўчасткі. Побач з імі на вуліцы прыпаркаваная выратавальная тэхніка, аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама нарад следча-аператыўнай групы міліцыі.

На адным з гэтых участкаў - №480901 - у доме Настаўніка міліцыя нічога не выявіла.

У129 акрузе, паводле наяўнай у гэты момант інфармацыі «замінаваныя» ўчасткі №480885 (вуліца Адміральская, 31), у інтэрнаце Мікалаеўскага нацыянальнага ўніверсітэта караблебудавання №480917 і яшчэ адным інтэрнаце гэтага ўніверсітэта №480911 (праспект Герояў Сталінграда, 11).

У 128 акрузе шукаюць выбуховую прыладу ў школе №26 па вуліцы Чайкоўскага, у якой размешчаны 3 выбарчыя ўчасткі №480820, №480821 і №480822.

Апошнія навіны