BE RU EN

На начных сеансах у Менску пакажуць хіты аўтарскага кіно

  • 25.10.2014, 19:44

Пад сеансы для паўночнікаў аддадзеная зала сталічнага кінатэатра «Цэнтральны». Паказы пройдуць 7, 8 і 14 лістапада.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў дырэкцыі XXI ММКФ «Лістапад», кінамарафон будзе пачынацца каля паўночы ў ноч з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю. Гэта зроблена для таго, каб гледачы не турбаваліся аб працы ці вучобе на наступную раніцу. На працягу кінаночы будуць дэманстравацца тры фільмы запар, з перапынкамі на паўгадзіны. Гэта будуць хіты аўтарскага кінематографа ў самых розных жанрах: ад вампірскага вестэрна і псіхадэлікі ў духу Дэвіда Лінча да эратычнай меладрамы і «чорнай» камедыі. Сеансы плануецца заканчваць да шасці гадзін раніцы.

Гледачы змогуць убачыць новыя фільмы амерыканца Тэры Гіліяма, французаў Андрэ Цешыне і Бертрана Банела, канадца Дэні Аркана, брытанца Рычарда Аёадзі, іншых аўтараў. Арганізатары абяцаюць уключыць у праграму «Паўночныя жарсці» поўную рэжысёрскую версію новай гендэрнай карціны Франсуа Азона. Прадмет асаблівага гонару арганізатараў «Лістапада» - фестывальная прэм'ера французскага паліцэйскага трылера «У наступны раз я буду цэліцца прама ў сэрца» з Гіёмам Кане ў галоўнай ролі.

Апошнія навіны