BE RU EN

Андрэй Макарэвіч: Час ходзіць колам і спрабуе нас на зуб (Аўдыё)

  • 25.10.2014, 12:37

Новая песня лідара гурта «Машыны часу» - пра цкаванні з боку ўлад.

На персанальным навінавым сайце публіцыста Алега Кашына kashin.guru рана ноччу 25 кастрычніка была апублікаваная новая песня Андрэя Макарэвіча.

Відэа не з'яўляецца кліпам ці запісам жывога выступу, гэта толькі накладзеная канцэртная фатаграфія-падкладка Андрэя Макарэвіча на аўдыёфайл з новай кампазіцыяй.

У новай песні ў лірычна-іранічнай форме Макарэвіч спявае пра цкаванне сябе і пра рэакцыі на яе некаторай часткі грамадства. «Ну что ты распелся, милый? Ну кто же тебя просил?» - спяваецца ў ёй.

Нагадаем, Андрэй Макарэвіч не падтрымлівае пазіцыю Крамля на Украіне, за што на яго зладзілі цкаванне ў Расеі.

Апошнія навіны