BE RU EN

Лукашэнка з'ехаў у Эміраты

  • 25.10.2014, 12:39

Беларускі дыктатар 25 кастрычніка знаходзіцца з рабочым візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Плануецца, што падчас візіту Лукашэнка сустрэнецца і правядзе перамовы з вышэйшым кіраўніцтвам ААЭ. Будуць абмеркаваныя прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, паведамілі charter97.org у прэс-службе кіраўніка.

Таксама плануецца абмеркаваць рэалізацыю сумесных праектаў Беларусі і ААЭ ў трэціх краінах.

Апошнія навіны