BE RU EN

У Горках выхавальніца дзіцячага садка з дзецьмі трапіла пад аўтамабіль

  • 24.10.2014, 17:51

Яны пераходзілі дарогу ў неналежным месцы, хоць непадалёк быў пешаходны пераход.

Як паведамляе БелТА, у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна мясцовы жыхар 1954 года нараджэння на аўтамабілі ГАЗ 3110 учыніў наезд на пешаходаў: жыхарку Старых Дарог 1987 года нараджэння, якая працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, і двух яе выхаванцаў 2011 нараджэння. Пацярпелыя пераходзілі праезную частку па-за пешаходным пераходам.

У выніку ДТЗ выхавальнік і дзеці з траўмамі былі дастаўлены ў лякарню. Паводле гэтага факта праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пешаходны пераход знаходзіўся ў зоне бачнасці.

Апошнія навіны