BE RU EN

Пуцін прызнаўся, што дапамог збегчы Януковічу

  • 24.10.2014, 17:33

Уладзімір Пуцін распавёў пра тое, як былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч апынуўся ў Расеі.

Са слоў Пуціна, пасля падпісання пагаднення паміж Януковічам і апазіцыяй Януковіч адправіўся з Кіева ў Харкаў, хоць расейскі калега раіў яму гэтага не рабіць, піша gazeta.ru.

«Я яму адказаў, што не ведаю, што ўсё так будзе добра, але гэта яго справа, ён жа прэзідэнт ...> Ён з'ехаў і даў каманду вывесці ўсе сілы правапарадку з Кіева», - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанні падчас міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» у Сочы.

«Не буду хаваць, мы дапамаглі яму (Януковічу) перабрацца ў Крым і ён там яшчэ знаходзіўся на працягу некалькіх дзён, у Крыме - на той перыяд часу Крым быў часткай Украіны», - распавёў кіраўнік расейскай дзяржавы.

«У такіх умовах у Кіеў яму было вяртацца ўжо бессэнсоўна ...> Усе забыліся пра дамоўленасці і подпісы. Ён (Януковіч) папрасіў вывесці яго ў Расею, што мы і зрабілі. Вось і ўсё», - сказаў на заканчэнне прэзідэнт РФ.

Фота: Reuters

Апошнія навіны