BE RU EN

«І вось такім дурням зброю давяраюць...»

  • 24.10.2014, 17:19

Цікавай гісторыяй падзялілася журналістка Святлана Калінкіна.

«Сёння з'явіліся фота дома, пабудаванага для прэзідэнцкай аховы. Вельмі правільная гісторыя, скажу я вам.

Ёсць у мяне прыяцелі, сусед якіх працуе ў Службе бяспекі прэзідэнта. Немалады ўжо, пры званні, пры пасадзе, вечна заняты, - так што яны, у асноўным, з яго жонкай маюць дачыненні. І вось неяк сядзяць яны, па-суседску выпіваюць, завершаны рамонт замочваюць. А тут гэты служака з працы дадому рана вярнуўся і жонку шукае. Знайшоў. Далучыўся да кампаніі.

Чарачка, другая... «Нейкае ціхае ў нас свята», - кажа.

Кінуўся дадому. І з крыкам «Сюрпрыз!» Весела пальнуў прынесеную петарду прама ў свежапафарбаваную столь.

Увогуле, свята атрымалася! Усё ў дыме, столь чорная, гаспадары ў шоку. Спакойнай засталася толькі яго жонка. Мабыць, звыклая. Сказала толькі: «І вось такім дурням зброю давяраюць…», - напісала журналістка ў «Фэйсбуку».

Фота: tut.by

Апошнія навіны