BE RU EN

Курс даляра ўпершыню перавысіў 42 расейскія рублі

  • 24.10.2014, 17:07

Курс даляра падчас гандлёвай сесіі 24 кастрычніка на Маскоўскай біржы вырас на 28 капеек, дасягнуўшы чарговага рэкорду ў 42 рублі.

Курс еўра, у сваю чаргу, падняўся на 28 капеек да 53,08 рубля. Бівалютны кошык дадаў 30 капеек, пераадолеўшы ўзровень у 47 рублёў, піша Lenta.ru.

Прычынай рэзкага росту курсу можа з'яўляцца чаканне інвестарамі паніжэння рэйтынгу Расеі агенцтвам Standard & Poor's на дзве прыступкі. Пастанова агенцтва будзе абвешчаная ўвечары 24 кастрычніка.

Раней рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Расеі на адну прыступку - з Baa1 да Baa2. Прычынамі зніжэння рэйтынгу названы запаволенне ў сярэднетэрміновай перспектыве эканамічнага росту ў Расеі і крызіс ва Украіне, які адбіваецца на расейскай эканоміцы ў выглядзе санкцый. Уплыў на сітуацыю, адзначае агенцтва, робіць і скарачэнне золатавалютных рэзерваў Цэнтрабанка РФ.

Акрамя таго, ЦБ 22 кастрычніка абвясціў, што мае намер адпусціць курс рубля ў цалкам свабоднае плаванне да канца года. Цяпер Банк Расеі час ад часу ўмешваецца ў сітуацыю на рынку валютнымі інтэрвенцыямі, падтрымліваючы рубель.

Апошнія навіны