Лізавета II адправіла першае паведамленне ў «Твітэры»
- 24.10.2014, 16:47
Брытанская каралева падчас цырымоніі адкрыцця новай галерэі ў Музеі навукі ў Лондане адправіла сваё першае паведамленне ў «Твітэры» пад уласным імем.
У твіце, адпраўленым з планшэтнага кампутара, гаворыцца, што каралева рада адкрыццю новай галерэі, прысвечанай гісторыі сувязі і інфарматыкі, і спадзяецца, што людзі з задавальненнем будуць яе наведваць, паведамляе BBC.
Для адпраўкі паведамлення Лізавета II выкарыстала ўліковы запіс British Monarchy, на які падпісаныя больш за 720 тысяч фалавераў.
Паведамленне было імгненна перадрукаванае тысячы разоў.