BE RU EN

Дызайнер Лебедзеў не змог адсудзіць дзве капейкі ў НТВ

  • 24.10.2014, 15:53

Прэсненскі суд Масквы адмовіўся спагнаць 2 капейкі на карысць Арцемія Лебедзева паводле пазову да НТВ аб абароне гонару і годнасці.

Пазоў дызайнера да НТВ аб абароне гонару і годнасці, а таксама спагнанні 2 капеек кампенсацыі суддзёй пакінуты без задавальнення. Пра гэта паведаміла прэс-служба суду, паведамляе РІА «Новости».

Падставай для судовага пазову паслужыў сюжэт тэлекампаніі, дзе сцвярджалася, што Арцемій Лебедзеў абразіў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Рэпартаж НТВ з'явіўся ўслед за публікацыяй у асабістым блогу Лебедзева ў LiveJournal паведамлення «Горад-баязлівец».

Аўтар блога крытычна выказваўся пра стаўленне ў Расеі да помнікаў Другой сусветнай вайны агулам. Лебедзеў мяркуе, што ў краіне такіх помнікаў занадта шмат.

Апошнія навіны