BE RU EN

Прынца Джорджа назвалі любімым дзіцем Вялікай Брытаніі

  • 24.10.2014, 15:12

Першынца прынца Уільяма і ягонай жонкі Кейт Мідлтан Джорджа назвалі самым любімым дзіцем у Вялікай Брытаніі.

Пра гэта паведамляе Hello са спасылкай на кампанію YouGov, якая займаецца маркетынгавымі даследаваннямі.

Прынца Джорджа Кембрыджскага назвалі любімым дзіцем у краіне 32 адсоткі апытаных, другое месца з 18 адсоткамі заняла дачка Вікторыі і Дэвіда Бэкхэма Харпер, піша Lenta.ru.

Акрамя таго, быў складзены рэйтынг лепшых бацькоў Вялікай Брытаніі. Самым прыкладным бацькам стаў актор Колін Ферт (20 адсоткаў галасоў), а маці - актрыса Холі Уілоўбі (24 адсоткі).

Пры складанні рэйтынгу кампанія YouGov апытала 2050 дарослых жыхароў Вялікай Брытаніі.

У верасні 2013 года газета The Evening Standard назвала Джорджа Кембрыджскага самым уплывовым лонданцам.

Апошнія навіны