BE RU EN

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Навумава

  • 24.10.2014, 15:11

Дыктатар ўручыў Уладзіміру Навумаву ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені.

Неўязны ў ЕЗ былы міністр унутраных спраў атрымаў узнагароду за «вялікі асабісты ўклад у будаўніцтва Менск-Арэны, падрыхтоўку і правядзенне чэмпіянату свету», паведамляе БелТА.

У 1999-2000 гадах Уладзімір Навумаў працаваў начальнікам Службы бяспекі Лукашэнкі. У бытнасць міністрам унутраных спраў (2000 - 2009 гады) ён праславіўся тым, што часта асабіста прысутнічаў на акцыях пратэсту апазіцыі і камандаваў разгонам і збіццём удзельнікаў мірных дэманстрацый.

З 2004 года Уладзімір Навумаў знаходзіцца ў «чорным спісе» ЕЗ праз датычнасць да рэпрэсій супраць апазіцыі.

Апошнія навіны