BE RU EN

Віталь Радзівонаў працягнуў кантракт з БАТЭ

  • 24.10.2014, 14:16

Нападнік Віталь Радзівонаў працягнуў кантракт з барысаўскім клубам.

Тэрмін новага пагаднення футбаліста з БАТЭ пакуль не называецца, піша «Прессбол».

Віталь Радзівонаў далучыўся да клубу ў пачатку 2006 года і толькі ў першай палове 2009 года на правах арэнды выступаў за нямецкі «Фрайбург», які тады знаходзіўся ў другой бундэслізе.

За час, праведзены ў складзе «жоўта-сініх», Радзівонаў стаў васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, двойчы перамагаў у Кубку краіны і тройчы - у Суперкубку, шэсць разоў удзельнічаў у групавых стадыях Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

У дадатак Віталь валодае некалькімі індывідуальнымі рэкордамі: з'яўляецца лепшым бамбардзірам у гісторыі БАТЭ (118 галоў), а таксама лепшым беларускім снайперам у еўракубках (19). Усяго на гэты момант Радзівонаў правёў у форме барысаўцаў 307 афіцыйных матчаў.

Апошнія навіны