BE RU EN

Маскоўскі суд прыняў позву беларуса да расейскіх СМІ

  • 24.10.2014, 12:57

Бой Кірыла Лапінскага за Беларусь доўжыцца.

Маскоўскі суд прыняў позву да расейскіх СМІ, якія выкарыстоўваюць звыклае для сябе «Белоруссия». У Сіманаўскім раённым судзе Масквы адбылося папярэдняе судовае паседжанне паводле позвы да ТАА «Лента.Ру», ААТ «РБК», «Россия сегодня» аб абароне гонару і годнасці. Некалькі тыдняў таму суддзя пакінуў позву без руху, прапанаваўшы выправіць недахопы. Кірыл звярнуўся па дапамогу да нашай аўдыторыі. Адгукнуліся у тым ліку юрысты з Беларусі, якія дапамаглі падрыхтаваць новы тэкст позвы, дзе суддзя не знайшоў падставы для адмовы. Прызначаная дата асноўнага судовага паседжання, піша onliner.by.

У новым тэксце позвы, якая падрыхтаваная пры ўдзеле беларускіх юрыстаў Максіма Церашкова і Уладзіміра Клімава, растлумачана, у чым заключаюцца маральныя пакуты істца, і прыведзены прыклады: «На сайце www.lenta.ru 2014/07/28 размешчаны матэрыял «Грамадзяне «Беларусіі» здалі кулямёты і рарытэтныя вінтоўкі». У тэксце пазначана, што «Грамадзяне «Беларусіі» падчас зброевай амністыі здавалі ў МУС рарытэтную зброю часоў першай і другой сусветных войнаў». Пры гэтым далей паказана, што «Пра гэта, каментуючы ход зброевай амністыі ў краіне, заявіў у інтэрв'ю агенцтву БелТА намеснік міністра ўнутраных спраў рэспублікі Мікалай Мельчанка». Мяркую, што паняцце «Грамадзяне Беларусіі» не існуе, паколькі такія грамадзяне жылі ў БССР часоў Савецкай дзяржавы. Таксама адзначу, што наўмыснае скажэнне Адказчыкам назвы маёй Дзяржавы пацвярджае той факт, што гэтыя матэрыялы ўзяты з Беларускага тэлеграфнага агенцтва - БелТА, дзе назва дзяржавы паказана дакладна: «Жыхары Беларусі здаюць у міліцыю дзедавыя кулямёты і маўзеры Першай сусветнай...».

«У выніку вывучэння навін, выкладзеных на вышэйзгаданых сайтах, - піша Кірыл у тэксце позвы, - мяне вельмі абурае тое, што Адказнікі ў сваіх навінавых матэрыялах ужываюць у дачыненні да Дзяржавы, названай Рэспублікай Беларусь, альбо скарочана - Беларусь, слова «Беларусія», якое належыць да неіснай дзяржавы; да дзяржавы, якая існавала ў перыяд СССР - Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусія (ССРБ), Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) і т. п., а таксама паведамляюць звесткі пра маю краіну ў негатыўнай афарбоўцы, што абражае пачуццё нацыянальнага гонару за сваю суверэнную Краіну, і, як следства, кранаюць мой гонар і годнасць як грамадзяніна прызнанай ва ўсім свеце Дзяржавы - Рэспублікі Беларусь».

«Матэрыялы ў СМІ, якія ўтрымліваюць адмоўную эмацыйную ацэнку і фармуюць негатыўную ўстаноўку ў дачыненні да пэўнай краіны, грамадзян, прызнаюцца правакацыйнымі, - гаворыцца ў тэксце заявы. - Выкарыстанне ў публікацыях Адказчыкамі слова «Беларусія» для мяне, як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца абразлівым і зневажальным. Калі называюць маю краіну «Беларусь» і адносяць мяне да грамадзян «Беларусіі», я адчуваю прыніжэнне. Акрамя таго, гэта выклікае маральныя пакуты ў выглядзе маральных перажыванняў, так як назву маёй краіны перакруцілі, а мой грамадзянскі і нацыянальны гонар прыніжаны тым, што, будучы грамадзянінам суверэннай Дзяржавы, я вымушаны, з падачы Адказчыкаў, адчуваць сябе, можна сказаць, асобай без грамадзянства, паколькі, паўтаруся, грамадзян «Беларусіі» не існуе. Рэспубліка Беларусь для мяне, як грамадзяніна, з'яўляецца сімвалам суверэннай і свабоднай краіны, у той час як «Беларусія» асацыюецца з рэспублікай, якая не мела самастойнасці. Лічу, што любоў да сваёй радзімы, да сваёй дзяржавы з'яўляецца святым і трапяткім пачуццем, і гэтым пачуццём, я абсалютна ўпэўнены, таксама надзеленыя і грамадзяне Расейскай Федэрацыі, якія са мной, я перакананы, у гэтым салідарныя.

Варта адзначыць, што шэраг краін не мае ў сваім заканадаўстве патрабаванняў аб транслітэрацыі сваёй назвы, напрыклад Нарвегія (у рускай мове няма «Норге»), Нямеччына (няма «Дойчланд»), Літва (няма «Летува»), Данія (няма «Данмарк ») і т. д., што, адпаведна, не патрабуе выкарыстання менавіта такіх назваў краін, як яны гучаць у іх мове. У Рэспубліцы Беларусь такія патрабаванні заяўляліся і выкарыстоўваюцца ў міжнародных правілах ААН. Такім шляхам пайшлі такія краіны, як Іран (раней - Персія), Шры-Ланка (раней - Цэйлон), Кот д'Івуар (раней - Бераг Слановай Косці), Замбія (раней - Паўночная Радэзія), Буркіна Фасо (раней - Верхняя вольта), М'янма (раней - Бірма) і т. в. Названыя краіны вядомы ва ўсім свеце менавіта пад такімі назвамі, у СМІ, у тым ліку Расейскай Федэрацыі, ужываюцца менавіта гэтыя назвы. Старыя назвы названых дзяржаў можна сустрэць у падручніках гісторыі, але ніяк не ў навінавых і афіцыйных заявах (напрыклад, «Прэзідэнт Расеі сустрэўся з кіраўніком урада Берага Слановай Косці»). Лічу, што мая краіна не горшая за Іран або Замбіі і не мусіць называцца «Беларусія». Назва маёй дзяржавы - Рэспубліка Беларусь».

Нагадаем, Кірыл просіць спагнаць на ягоную карысць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды з ТАА «Лента.Ру» - 9770 расейскіх рублёў, з ААТ «РБК» - 6117 расейскіх рублёў, «Россия сегодня» - 3802 рос. руб.

Адказнікі на папярэдняе паседжанне не з’явіліся. Асноўнае паседжанне прызначанае на 20 лістапада.

Апошнія навіны