BE RU EN

Беларусы не будуць пераводзіць стрэлкі гадзінніка на выходных

  • 24.10.2014, 11:31

У ноч на нядзелю еўрапейскія краіны пераходзяць на зімовы час: стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну назад.

Беларусь, як і тры гады запар, стрэлкі гадзіннікаў пераводзіць не будзе.

Нагадаем, беларусы адмовіліся ад пераходу на зімовы час тры гады таму ўслед за расейцамі, і пачалі жыць у летнім часе, які не адпавядае астранамічнаму. Сёлета расейцы пастанавілі перайсці на зімовы час, аднак Саўмін Беларусі ад гэтага адмовіўся.

Фота: kp.by

Апошнія навіны